4740

Затрыманых у пятніцу журналістаў вызвалілі пасля ўмяшання Ластоўскага

24.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Затрыманыя: журналіст канала "Белсат" Алесь Залеўскі, карэспандэтка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) Хрысціна Бердынскіх і журналіст «France24» (Францыя) Гулівер Крэйн.  Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РАУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Журналістаў затрымалі на вул Фабрыцыўса ў Мінску. Іх правяралі на датычнасць да нейкага злачынства.

Гэта адбылося падчас таго, як збіралі рэчы для затрыманых цягам апошніх дзён грамадзян.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ў офіс партыі «Зялёныя» па адрасе Фабрыцыўса, 4, у Мінску, і перапісвалі дадзеныя з дакументаў людзей, якія прыйшлі туды. Потым з'явілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісці ў машыны «для высвятленьня абставінаў».

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!