Незалежныя журналісты, сябры ГА "БАЖ" Аляксандр Баразенка і Аркадзь Несцярэнка рабілі відэаздымкі ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць).
Затрыманне адбылося каля 14-й гадзіны. Каля 17.15 стала вядома, што журналістаў вызвалілі, склаўшы пратаколы апытання і забраўшы карту памяці з відэазапісам.
Старшыня ГА "БАЖ", юрыст Андрэй Бастунец, які быў на сувязі з аператыўна-дзяжурнай службай Пухавіцкага РАУС і пазней з самімі журналістамі, паведаміў, што копію пратаколу вынятку Аляксандру Баразенку адмовіліся выдаць. Журналіст сфатаграфаваў дакумент і пакінуў запіс у кнізе скаргаў.
Нагадаем, што днём раней ў Рэчыцкім раёне (Гомельская вобл.) затрымлівалі на дзве гадзіны незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй.