231

Затрыманы журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук

21.01.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

20 студзеня ў Лідзе і на тэрыторыі Лідскага раёна адбыліся масавыя затрыманні. Сілавікамі сярод іншых быў затрыманы журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Юрыя Дзяшука затрымалі на тэрыторыі Лідчыны ў сувязі з нібыта пачаткам дасудовага працэсу за падзеі, што адбываліся 18 студзеня ў зале суда Лідскага раёна.

Тады адразу пасля абвяшчэння выраку — пяць гадоў пазбаўлення волі — грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку абураныя судовым рашэннем людзі на знак пратэсту пачалі скандаваць “Ганьба!”, “Верым, можам, пераможам!” і “Жыве Беларусь!”.

Меркавана гэтай стала прычынай для масавых затрыманняў людзей, якія  20 студзеня прыйшлі ў Лідскі райсуд на чарговы працэс, каб падтрымаць   Івана Каспяровіча, адміністратара Telegram-канала “Народный трибунал г. Лида”. (На гэтым канале публікаваліся асабістыя дадзеныя дзяржаўных службоўцаў рэжыму Лукашэнкі.)

Але дакладная прычына сённяшніх затрыманняў застаецца пакуль невядомай.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!