638

Затрыманні журналістаў 21-22 жніўня

22.08.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Беларусі гэтымі днямі зноў пачаліся затрыманні журналістаў.

 
У Гомелі 21 жніўня затрымалі журналіста Яўгена Меркіса. Ён ішоў з адной акцыі на другую. Падыйшлі міліцыянты і сказалі, што завялі адмінстратыўную справу за ўдзел у акцыі.

У Мінску 21 жніўня затрымалі журналістаў рускай службы "Радыё Свабода" Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва. Іх спынілі для праверкі дакументаў. Журналісты правялі некалькі гадзін у Партызанскім РУУС Мінска. Пазней іх вызвалілі. Супрацоўнікі амбасады РФ вывезлі журналістаў у Смаленск. Ім паставілі штампы аб дэпартацыі і забароне на ўезд на 5 год.

Вішнявецкая і Кісялёў – супрацоўнікі Маскоўскага бюро Радыё Свабода. Перад іх ад'ездам у Мінск рэдакцыя запрасіла ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі афіцыйны дазвол на акрэдытацыю сваіх супрацоўнікаў для працы на тэрыторыі краіны.

22 жніўня ў Гродне была затрыманая журналістка Hrodna.life Ірына Новік  разам з мужам Анатолем Новікам, калі яны здымалі мітынг у Гродне ў падтрымку Лукашэнкі. Іх адвезлі ў РАУС, але праз гадзіну адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі, тэхніку вярнулі, выдаліўшы запісы.

Аб тым, што адбылося, яна паспела паведаміць калегам каля 15:00. Іх павезлі ў РАУС Ленінскага раёна па адрасе Дубко, 5. Верагодна, іх затрымалі за здымку з дрона, паведамляе Hrodna.life.

Прэс-сакратар УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко сказаў, што Ірына і Анатоль не затрыманыя, а дастаўлены ў РАУС для разбіральніцтва і павінны быць адпушчаныя.

Іх сапраўды адпусцілі з РУУС пасля прафілактычнай гутаркі. Тэхніку вярнулі, выдаліўшы з яе запісы.

«Таму нашы чытачы, на жаль, не ўбачаць велізарнае чырвона-зялёнае палотнішча сцяга з вышыні, і людзей, якія сабраліся ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі», — сказала Ірына, калі змагла патэлефанаваць калегам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!