196

Затрыманні журналістаў 18 кастрычніка. СПІС

18.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Мінск

Побач са стадыёнам "Дынама" затрыманы журналіст Арцём Маёраў, "Беларусы і Рынак".

Затрыманы аператар Алесь Любянчук. Яго адвезлі ў РУУС Заводскага раёна Мінска, склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні).

Брэст

Затрымалі фатографа гарадскога сайта "Бинокль" Рамана Чмяля и пазаштатнага журналиста «Брэстской газеты» Максіма Хлябца.

Нагадаем, 17 кастрычніка ў Мінску былі затрыманыя журналісты Дарья Спевак (Onliner), Вадзім Заміроўскі і Ўсевалад Зарубін (TUT.BY и БелаПАН). Журналісты да суда па адміністрацыйных пратаколах будуць знаходзіцца ў ізалятары.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!