397

Затрыманні ў Мінску 25 сакавіка

25.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску 25 сакавіка былі затрыманыя журналісты і студэнтка-рэжысёр.

Падчас асвятлення акцый затрымалі журналіста расійскага "Коммерсанта" Кірыла Крывашэева і фатографа "Известий" Паўла Волкава. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС. Вызвалілі.

Была затрыманая журналістка Наталля Хамутоўская. Наталлю вызвалілі з міліцыі без складання пратакола. Тэлефон не забралі.

З прымяненнем сілы была затрыманая Марыя Ціханава — беларуска, студэнтка 4-га курса факультэта рэжысуры Інстытута сучаснага мастацтва ў Маскве, яна прыехала здымаць фільм пра Ніну Багінскую. 

Па стане на 21:30 пазбаўленаму рэгістрацыі Праваабарончаму цэнтру «Вясня» было вядома пра 118 затрыманых, 68 з іх — у Мінску.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!