560

Затрыманага ў панядзелак фатографа Яўгена Ерчака пакаралі арыштам

15.06.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што суд Савецкага раёна прысудзіў Яўгену Ерчаку 15 сутак арышту па абвінавачанні ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Сілавікі затрымалі фатографа ў панядзелак. Тады фотаздымкі з ператрусу і «прызнальныя паказанні» Яўгена з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!