697

Затрыманага ў Гродне журналіста Дзяніса Івашына ўзялі пад варту

15.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння з ператрусам, як паведаміла жонка Дзяніса  Вольга Івашына, супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса. У гэты час там ідзе вобшук.

12 сакавіка вобшукі прайшлі дома ў Дзяніса Івашына і ў яго бацькоў. Дзяніс затрыманы, знаходзіцца ў ІЧУ КДБ.

Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты "Новы Час". Апошні яго матэрыял для "Новага Часу" быў пра тое, як былыя ўкраінскія "беркутаўцы" паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

Цяпер у зняволенні знаходзяцца 11  беларускіх журналістаў (Сяргей Гардзіевіч, журналіст "Першага рэгіёна", пад хатнім арыштам).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!