234

Затрымалі журналістаў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка

22.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння днём затрымалі журналістаў-фрылансераў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка. Іх машыну па дарозе ў Пінск спыніла міліцыя.

Ілля Маліноўскі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Вядома, што журналісты ехалі ў бок Пінска. Іх машыну спынілі сілавікі. Як паведамляе «Белсат», міліцыянты павезлі Іллю і Максіма ў райцэнтр. 

Каля 23-й гадзіны стала вядома, што Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка вызвалілі. У іх забралі відэатэхніку і мабільныя тэлефоны. 

Ілля Маліноўскі — лідэр групы «Дрымон», супрацоўнічае з многімі медыя.

Максім Гарчанок — журналіст-фрылансер, супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».

Журналіст Ілля Маліноўскі распавёў, што за дзевяць гадзін у адзяленні міліцыі ім нават не далі вады папіць. Але больш за ўсё яго абурылі здзекі з беларускай мовы і патрабаванні размаўляць па-руску.

Па выніку журналіста адпусцілі і нават пратакол не склалі, але забралі відэатэхніку і мабільныя тэлефоны.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!