Павел Мажэйка вучыўся гістарычным факультэце Гродзенскага ўніверсітэта, пасля доўгі час займаўся журналістыкай.
У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным. Тады Мажэйку вызвалілі пасля 72 гадзіны.
У свой час Павел Мажэйка працаваў у газеце «Пагоня» Мікаля Маркевіча.
У 2002-2004 гадах ён быў прысуджаны да "хіміі" за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле аб знікненні Захаранкі, Ганчара і іншых апанентаў кіраўніка Беларусі.
Журналіст вёў аўтарскія праграмы на "Белсаце" і быў выканаўчым дырэктарам канала, але не стаў заставацца ў Польшчы, а вярнуўся ў Гродна, дзе стварыў "Цэнтр гарадскога жыцця".
Цяпер цэнтр ліквідаваны згодна іскавай заяве пракуратуры горада Гродна.
У 2021 годзе на Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі "Цэнтр гарадскога жыцця", мастака Алеся Пушкіна і "іншых асоб" 26 сакавіка завялі крымінальную справу па ч.3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.
Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура. Пазней быў адпушчаны з фармулёўкай "зніклі падставы для затрымання".
Чытайце яшчэ:
З’явіўся бясплатны беларускі музычны сайт, дзе размешчана больш 4000 песень, беларускія аўдыякнігі і казкі
В Ереване погибла бывший гендиректор фонда Internews Манана Асламазян
Суд над палітвязнем Сяргеем Сацуком распачнецца 23 верасня