НЕ - ВАЙНЕ!
485

Затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты “Бобруйский курьер” Анатоля Санаценку

16.09.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Як стала вядома БАЖ ад бабруйскіх журналістаў, яго арыштавалі на 15 сутак

Падрабязнасці і прычыны затрымання невядомыя. Інфармацыі пра тое, дзе і калі быў суд, таксама няма.

Знаёмыя затрыманага ўскосна пацвердзілі, што не ўсё ў парадку, але не сталі нічога распавядаць.

Таксама вядома, што тыдзень таму Анатоль Санаценка нібыта вырашыў пайсці ў адпачынак і перастаў выходзіць на сувязь. Увечары 15 верасня з ягонага акаўнту адказалі на паведамленне, распавяла бабруйская журналістка, але ўпэненасці, што пісаў менавіта ён, няма. Тым больш, што ён адмовіўся сазваніцца.

“Бобруйский курьер” — незалежная рэгіянальная газета. Пачала выходзіць у 1991 годзе. У 2010 годзе праз рэпрэсіі спыніўся выхад папяровага выдання, але выданне працягнула працу ў інтэрнэце. Журналістаў “БК” неаднаразова затрымлівалі і судзілі за іх прафесійную дзейнасць.

Чытайце яшчэ:

“Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла”. Гутарка з Ірэнай Кацяловіч

Экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула асудзілі на 15 сутак, яго жонку пакаралі штрафам

Анджэй Пачобут пра будучы суд: “Чаканне можа расцягнуцца на два месяцы”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!