Выданне адсутнічае ў каталогу "Белпошты" на першую палову 2023 года. У гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай пдф-версіі газеты, паведамілі @pozirkonline у рэдакцыі.
Не выключана, што выпуск адновіцца ў другім паўгоддзі.
Штомесячнік "Белорусы и рынок" здолеў захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ. Аднак, паводле звестак @pozirkonline, адчуваў сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці.
З траўня за кратамі знаходзіцца дырэктар "БР" Канстанцін Залатых, сайт газеты ў Беларусі заблакаваны.
Чытайце яшчэ:
«Я быў супраць, тым не менш рабіў недастаткова…» Вялікая гутарка з рэдактарам расійскага незалежнага выдання Republic
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Дар'і Лосік “за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”
Кітай уводзіць цэнзуру «надзвычайнага ўзроўню» ў сувязі з пратэстамі