318

Заснавальніка сайту The Insider Рамана Дабрахотава абвясьцілі ў вышук ў справе аб незаконным перасячэньні мяжы

30.09.2021 Крыніца: Радыё Свабода

Паводле яе, супраць Дабрахотава ўзбуджаная крымінальная справа, паводле якой ён «з 31.07.21 на 01.08.21 незаконна перасек дзяржаўную мяжу РФ па кірунку Варонескай і Луганскай вобласьці. 2021/09/23 ён абвешчаны ў вышук СУ ФСБ Расеі».

З раніцы 30 верасьня сілавікі прыйшлі зь ператрусамі да бацькоў Дабрахотава. Пазьней стала вядома, што ператрусы праходзяць і ў яго кватэры, дзе знаходзяцца жонка і дзеці журналіста.

У бацькоў і жонкі адбіраюць тэлефоны і астатнюю тэхніку, пасьля ператрусаў іх павязуць на допыты. Цяпер яны застаюцца ў кватэрах, дзе працягваюцца ператрусы.

Сайт Дабрахотава The Insider працуе ўжо восем гадоў. Асноўны напрамак работы выданьня — журналісцкія расьсьледаваньні, самыя вядомыя зь якіх выпушчаныя ў супрацоўніцтве з Bellingcat: пра крушэньне малайзійскага «Боінга» над Данбасам, а таксама аб атручэньні апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

23 ліпеня Міністэрства юстыцыі Расеі уключыла The Insider ў пералік СМІ — «замежных агентаў». Дабрахотаў сказаў тэлеканалу «Настоящее в ремя», што ня будзе пазначаць свае матэрыялы паведамленьнем аб прызнаньні «замежным агентам», як таго патрабуюць улады.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!