1551

Запрашаем у Маладзечна на сустрэчу з рэдактарам NN.BY Ягорам Марціновічам

29.01.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Маладзечна едзе галоўны рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч. Гэта выдатная магчымасць абмеркаваць скандалы вакол выдання, спытацца пра поспехі і няўдачы, чамусьці навучыцца і пагутарыць пра беларускую мову ў недзяржаўных СМІ. 

Ад 15 да 17 гадзін Ягор будзе расказваць журналістам, як звязаць беларускую мову і грошы.

Сустрэча будзе па адрасе: Вялікі Гасцінец, 143/518. Гэта офіс "Рэгіянальнай газеты" ў ГЦ "Тройка".

У 17:30 чакаем чытачоў у арт-прасторы "Наталь" (вул. Касманаўтаў, 8а). Можна будзе спытаць пра начосы, шмаравідла і лецішчы чыноўнікаў.

Да сустрэчы!

https://www.facebook.com/events/141104633250714/?active_tab=discussion 

https://vk.com/bajmaladzechna020218