НЕ - ВАЙНЕ!
2519

Запрашаем на вялікую презентацыю маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ. Серада, 11.00, офіс БАЖ!

27.09.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Група маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць выніковую справаздачу аб тым, як беларускія сродкі масавай інфармацыі асвятлялі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання ад пачатку і да канца кампаніі.

У справаздачу ўвойдзе аналіз кантэнту 18 дзяржаўных і недзяржаўных цэнтральных і рэгіянальных выданняў у перыяд з 4 ліпеня па 21 верасня 2016 года.

Якія тэндэнцыі былі заўважаныя ў цэнтральных і рэгіянальных СМІ?
Чым асвятленне сёлетніх выбараў адрознівалася ад папярэдніх?
Якія рэкамендацыі можна даць сродкам масавай інфармацыі па асвятленні выбараў?

Аб'ектамі даследавання з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ),  “Главный эфир” (Беларусь 1), “Радыёфакт”  (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё), “Навіны Сталіцы” (“Радыё Сталіца), “Віцебскі веснік. 7 дзен” (ТРК “Віцебск), “Навіны. Гомель” (ТРК “Гомель”),  выданні “СБ.Беларусь сегодня”, “Народная Воля”, “Заря, “Intex-press”, “Комсомольская правда в Беларуси (“таўстушка”), “Газета Слонімская”, “Могилёвская Правда”, “Слонімскі веснік”, сайты www.tut.by і www.belta.by.

Пра ўсё гэта гаворка пойдзе у офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.Мінск, вул.Камсамольская 7 офіс 32) у сераду 28 верасня аб 11 гадзіне. Тэлефон для даведак: +375 29-138-57-96

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!