2383

Запрашаем на трэнінг па медыяцыі ў Маладзечне. Рэгіструйцеся!

10.01.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сустрэча мае адбыцца ў нядзелю, 20 студзеня, у Маладзечне.

Пра інструменты медыятара, якія дапамогуць журналісту і актывісту, раскажа Вольга Мурашка.

  • На трэнінгу вы даведаецеся, што такое медыяцыя і навошта яна патрэбная любому чалавеку.

  • Навучыцеся вызначаць, што хаваецца за пазіцыяй суразмоўцы, і што рабіць з гэтым далей.

  • Атрымаеце неабходныя навыкі і інструменты паспяховых перамоваў.

  • Таксама даведаецеся пра псіхатыпы і пра тое, як павярнуць іх на сваю карысць.

Цягам шасці гадзін трэнінгу вы паспееце пракачаць атрыманыя веды на практыцы і паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях.

У перапынках вас чакае смачны абед і гарачая кава. Таксама не абыдзецца без смеху, вяселля і сур'ёзных высноў для жыцця.  

Для удзелу, калі ласка, запоўніце ФОРМУ. Пасля чакайце запрашэння на электронную пошту, якую пазначыце ў анкеце.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!