497

Запрашаем на прэзентацыю вынікаў маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ — чацвер, 12:00

05.08.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” праводзіць маніторынг асвятлення прэзідэнцкіх выбараў у беларускіх СМІ і запрашае калег на прэзентацыю вынікаў другога этапу маніторынгу ў чацвер, 6 жніўня, а 12 гадзіне.

Аб’екты маніторынгу: навінавая праграма “Панорама” (“Беларусь 1”);  праграма “Наши новости” (АНТ); штотыднёвая праграма “Главный эфир” (“Беларусь 1”); штотыднёвая праграма “Контуры” (АНТ); праграма ”Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё); праграма “Навіны-рэгіён” (ТРК “Магілёў”);

інтэрнэт-рэсурсы www.naviny.by і www.belta.by;

друкаваныя СМІ “Беларусь сегодня”, “Народная воля”,”Звязда”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “Мінская праўда”, “Могилёвская правда”.

Маніторынг базуецца на якасным і колькасным аналізе матэрыялаў выбарчай тэматыкі, публікаваных у дзяржаўных і недзяржаўных медыя, і дазваляе выявіць агульны характар асвятлення кампаніі, а таксама фіксаваць выпадкі аднабаковага альбо скажонага асвятлення, адхіленні ад прафесыйных стандартаў, парушэнні норм журналісцкай этыкі.

Вынікі другога этапу маніторынгу будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі ГА "БАЖ" 6 жніўня. 12:00, офіс БАЖ (Кальварыйская 16, офіс 265).

Даклад будзе прадстаўлены па-беларуску і па-англійску. 

Трансляцыя мерапрыемства таксама будзе ажыццяўляцца ў Zoom ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ

Вынікі маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ. Дзяржаўныя і недзяржаўныя. Першы этап

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!