914

Запрашаем на прэс-канферэнцыю БАЖ: серада, 12:00

25.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае калег на прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца ў сераду, 30 верасня, а 12 гадзіне ў офісе арганізацыі.

Удзел бяруць: кіраўніцтва БАЖ, TUT.BY, БелаПАН, “Нашай Нівы” і іншых медыя.

На прэс-канферэнцыі мы:

- прэзентуем выніковы даклад “Асвятленне прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў беларускіх медыя” на беларускай і англійскай мовах;

- пракаментуем апошнія рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў Беларусі;

- раскажам пра працу БАЖ і міжнародных журналісцкіх арганізацый, якія выступаюць у падтрымку беларускіх калег.

30 верасня, 12:00, офіс ГА “БАЖ”
Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).

Трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе па гэтай спасылцы

Дадатковая інфармацыя:
+375291385796, press@baj.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!