947 0

Запрашаем на апошні мінскі сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд БАЖ — аўторак, 18:00

20.03.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Удзел у з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў у якасці дэлегата — выдатная магчымасць далучыцца да кіравання, планавання дзейнасці журналісцкага аб’яднання.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/20170503_slova_8.jpg

На з’ездзе БАЖ дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання.

Дэлегатаў на з’езду абіраюць па ўсёй краіне: у філіях, на сходах па месцы жыхарства альбо, напрыклад, працы.

Гэтымі днямі такія сходы праходзяць у шэрагу сталічных выданняў. Калі Вы не належыце да такой рэдакцыі, запрашаем Вас прыняць удзел у агульным гарадскім сходзе па вылучэнні дэлегатаў на з’езд ГА “БАЖ”.

 

Апошні мінскі сход па вылучэнні дэлегатаў пройдзе:
аўторак, 27 сакавіка, 18:00, офіс БАЖ (вул. Кальварыйская, 16-265).
Запрашаем сябраў БАЖ!

 

Падрабязней пра магчымасць правесці сход у сваёй рэдакцыі альбо іншым месцы ТУТ

Каментары