206

Запрашаем на адкрыты трэнінг-інтэнсіў з журналістыкі рашэньняў у Менску!

04.07.2019

Журналістыка рашэньняў — падыход да асьвятленьня праблемы, які апісвае як уласна праблему, так і адказ грамадзтва на яе. Рэпартажы ў гэтым жанры могуць выглядаць па рознаму, аднак маюць некалькі агульных ключавых характарыстык. Па-першае, яны глыбока аналізуюць адказ грамадзтва на праблему; па-другое — заглыбляюцца ў прычыны праблемы; па-трэцяе, дэманструюць вынік і плён (альбо адсутнасьць) гэтага адказу, і спрабуюць адказаць, чаму менавіта адказ (не) спрацаваў.

Нашая трэнерка Луцыя Чэрна працуе ў Transitions — чэскай арганізацыі, якая спэцыялізуецца на падтрымцы журналістаў у краінах Усходняга Партнэрства й Заходніх Бальканаў, дзе вядзе праграму прасоўвання журналістыкі рашэньняў у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Займаецца тэмай з 2017 года, сёння яна таксама ментарыць журналістаў у цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне, дапамагаючы ім укараняць рашэнні ў рэпартэрскую практыку.

Адкрытая лекцыя прызначана для журналістаў і рэдактараў, якія базуюцца ў Беларусі і хочуць паўдзельнічаць ва ўгрунтаваньні журналістыкі рашэньняў у Беларусі, дапамагаючы распаўсюджваць эфектыўныя практыкі рашэньняў сацыяльных праблем.

У нашым практычным семінары вы даведаецеся:

  • Што гэта — журналістыка рашэньняў і чым яна не з'яўляецца?
  • Як укараніць журналістыку рашэньняў у вашую рэпартэрскую практыку? 
  • Як вызначыць патэнцыйнае рашэньне і ператварыць «традыцыйную» навіну ў рашэнне?
  • Як стварыць гісторыю рашэньняў?
  • Дзе шукаць гісторыі рашэньняў?

Разам мы правядзем аналіз гісторыі з пункту гледжання журналістыкі рашэньняў, праверым некалькі прыкладаў перадавой практыкі і абмяркуем вашыя ідэі гісторый. І, спадзяемся, адкажам на ўсе вашыя пытанні. :)

 

Калі: 20 ліпеня 2019 г., 10:00 - 14:00.

Дзе: Пляцоўка Press Club Belarus, Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601.

Працоўная мова: руская.

Уваход вольны, просім аб папярэдняй рэгістрацыі.

Арганізатары не пакрываюць коштаў праезду для іншагародніх.

З пытаньнямі можна зьвяртацца да:

Луція Чэрна, lucie.cerna@tol.org (ангельская, чэская мовы)

Ляксей Лявончык, alaksiej.lavoncyk@gmail.com (беларуская мова)

Юлія Радзіонава, julia@l-media.org (расейская, беларуская мовы)