531

Запрашаем калег 28 лістапада ў БАЖ: Выніковая прэс-канферэнцыя маніторцаў за асвятленнем парламенцкіх выбараў у СМІ

25.11.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Падводзім вынікі! ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентуе высновы кампаніі па маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.

Што цікавіла дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя, якія адрозненні гэтай выбарчай кампаніі ад папярэдніх, якія тэндэнцыі назіраюцца ў асвятленні палітычных працэсаў? Атрымайце адказы на гэтыя ды іншыя пытанні з першых вуснаў!

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць:

- кіраўнік групы маніторцаў Алесь Анціпенка,

- старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец.

Андрэй Бастунец прымаў удзел у працы Назіральнай рады па кантролю за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў СМІ пры Цэнтрвыбаркаме. 

Падчас прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам ГА "БАЖ", пачуць экспертную ацэнку таго, як выконваліся правы кандыдатаў на доступ да СМІ. І як СМІ трымалі баланс поглядаў і асобаў.

Мэта маніторынгу — дапамагчы выбаршчыкам і журналісцкай супольнасці ўсвядоміць неабходнасць поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасць прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасць неперадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

Аб’ектамі маніторынгу з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці, праграмы: “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Контуры” (АНТ), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё),  “Навіны Магілёў” (Рэгіянальная ТРК); друкаваныя СМІ: “СБ. Беларусь сегодня”, “Народная воля”, “Могилёвская правда”, “Мінская праўда”, “Звязда”; "Комсомольская правда" в Белоруссии", інтэрнэт-рэсурсы: TUT.BY і Belta.by.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 28 лістапада аб 11:00

ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.  Мінск, вул. Кальварыйская, 16 — 265).

Тэлефон для даведак:  8029 126 70 98.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!