584

Запрашаем калег 14 лістапада ў БАЖ: Маніторынг асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ

01.11.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентуе вынікі другога этапу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць:

- кіраўнік групы маніторцаў Алесь Анціпенка

- старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец.

Нагадаем, што Андрэй Бастунец удзельнічае ў працы Назіральнай рады па кантролю за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў СМІ пры Цэнтрвыбаркаме. 

Падчас прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам ГА "БАЖ", пачуць экспертную ацэнку таго, як выконваюцца правы кандыдатаў на доступ да СМІ.

Мэта маніторынгу — дапамагчы выбаршчыкам і журналісцкай супольнасці ўсвядоміць неабходнасць поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасць прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасць неперадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

Аб’ектамі маніторынгу з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці, праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Контуры” (АНТ), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё),  “Навіны Магілёў” (Рэгіянальная ТРК); друкаваныя СМІ: “СБ. Беларусь сегодня”, “Народная воля”, “Могилёвская правда”, “Мінская праўда”, “Звязда”; інтэрнэт-рэсурсы: TUT.BY і Belta.by.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 14 лістапада аб 11:00

ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16 -265). Тэлефон для даведак:  8029-126-70-98.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

 

Маніторынг асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года

Андрэй Бастунец: Кіраўнікі дзяржаўных СМІ дэманструюць неапраўдана шырокія абмежаванні для кандыдатаў у дэпутаты