398

"Замініравалі" офіс Onliner

19.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рэдакцыя Onliner.by паведаміла, што да іх на пошту прыйшоў ліст  пра замініраванне будынка офіса.

«На сувязі групоўка Orwell! Паведамляем, што замініраваны (трынітраталуол) будынак медыякампаніі "Анлайнер" (Дзяржынскага 5-613). Выбуховая прылада мае таймер. Дэтанацыя можа адбыцца ў любы час з моманту адкрыцця дадзенага ліста. Шчаслівага палёту!» — такі ліст атрымала рэдакцыя. У канцы паведамлення смайлік.

Сёння ў Мінску эвакуіруюць наведвальнікаў некалькіх гандлёвых цэнтраў і офіснага будынка.

Прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла ў Telegram-канале:

«У розныя арганізацыі Мінска працягваюць паступаць паведамленні пра небяспеку. У гэтай сувязі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў прымаюцца дадатковыя меры бяспекі. У гандлёвых цэнтрах, гасцініцах і іншых аб'ектах працягваюць працу сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы».