795

Закрываецца гарадскі часопіс «Большой»: цяжкае становішча па ўсіх франтах

16.12.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Гарадскі часопіс «Большой» спыніў свой выхад. Прычына — у фінансавых цяжкасцях.

«Праблемы пачаліся праз каронавірус. Часопіс жа распаўсюджваецца ў рэстаранах, кафэ, а там амаль не стала наведнікаў. Наклад апошнія месяцы складаў 10-13 тысяч асобнікаў, але мы сыходзілі ў страшэнны мінус», — расказвае галоўны рэдактар «Большого» Дзмітрый Навіцкі.

Дзмітрый кіруе таксама крэатыўным агенцтвам «Ідэя кансалт», таму касцяк каманды, які выдаваў глянец, працягне працу там. На фрыланс адпусцілі толькі дызайнера. 

«Большой» выдаваўся з 2010 года. Ён пазіцыянаваў сябе як «часопіс для думаючых людзей». Там друкаваліся вялікія інтэрв’ю, публіцыстычныя калонкі, аналітыка.

«Шкада, што закрываем, але няма іншага выйсця, не можам пацягнуць па грошах. Часопіс заўсёды быў плюс-мінус датацыйным прадпрыемствам. Мусіць, стаміліся змагацца. Трэба ўзяць паўзу, перадыхнуць, бо цяжкае становішча па ўсіх франтах. Пасля, напэўна, будзем пераабувацца ў лічбавы фармат», — падзяліўся галоўны рэдактар.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!