2846

Заканчваецца рэгістрацыя на ментарскую праграму для маладых журналістаў (да 5 верасня)

02.09.2015 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Анлайн-часопіс «Ідэя» аб’яўляе набор заявак на ўдзел у ментарскай праграме для маладых журналістаў. Акрамя 2 сесіі (кожная сесія адбудзецца цягам 1 дня), ментары будуць дапамагаць 12 абраным журналістам у напісанні артыкулаў, якія потым будуць апублікаваны на сайце www.ideaby.org

Ментарамі ў адпаведнасці з накірункамі будуць:

Палітыка – Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных ініцыятываў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН;

Эканоміка – Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту;

Бяспека – Аляксандр Алесін, вайсковы аналітык і аглядальнік некалькіх беларускіх СМІ;

Грамадства – Вольга Шпарага, кандыдат філасофскіх навук, рэдактарка інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа».

За кожным ментарам будзе замацавана 3 аўтары.

Рэгістрацыя на ўдзел у праграме

Падрабязней пра праграму

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!