968

Захварэў на пнеўманію віцебскі журналіст Сяргей Марціновіч

15.04.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Кашаль і тэмпература  распачаліся  больш за тыдзень таму, лекары далі Сяргею бальнічны, але толькі ўчора накіравалі на флюараграфію. Здымак паказаў запаленне.

Сяргея Марціновіча паклалі ў Віцебскую абласную клінічную лякарню. У палаце разам з ім ляжаць шэсць чалавек, ва ўсіх дыягнаставалі пнеўманію. Тэст на каранавірус пакуль не бралі, распавёў журналіст:

— Тэмпература была не высокая, але здараліся прыступы кашлю. Якая менавіта ў мяне пнеўманія — ці аднабаковая, ці двухбаковая, ці яшчэ нейкая, мне не кажуць.  Прызначылі антыбіётыкі, ставяць кропельніцы.

Рэдакцыя інтэрнэт-выдання “Витебский курьер news” перадае словы падтрымкі і зычыць найхутчэйшага выздараўлення свайму калегу. Чытачы “Витебского курьера news” таксама жадаюць Сяргею Марціновічу здароўя і чакаюць новых артыкулаў-даследаванняў.

Сяргей Марціновіч  — аўтар шматлікіх артыкулаў пра гісторыю Віцебска, менавіта дзякуючы ім журналіст займеў шматлікіх зацікаўленых чытачоў. Ён здаўна цікавіцца краязнаўствам, удзельнічае ў навуковых канферэнцыях, шмат працуе ў архівах, ладзіць вандроўкі па Віцебшчыне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!