380

Зачыстка рэгіёнаў працягваецца: Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта newgrodno.by

06.05.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Доступ да гродзенскага інфармацыйнага партала абмежаваны на тэрыторыі Беларусі з раніцы 6 траўня. Пры спробе зайсці на яго з'яўляецца акенца з адпаведным рашэннем Міністэрства інфармацыі. Праз vpn сайт адкрываецца.

Гарадскі сайт newgrodno.by спецыялізуецца на навінах Гродна і рэгіёна. Інтэрнэт-выданне і яго сацсеткі не былі прызнаныя экстрэмісцкімі, але галоўнага рэдактара Ігара Рэмзіка штрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У кастрычніку 2022 года Мінінфарм заблакаваў на тэрыторыі Беларусі самы буйны гродзенскі партал s13.ru. Раней, у траўні 2022-га, быў абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу 015.by і яго люстэрак. Самым жа першым у горадзе заблакавалі інфармацыйны партал Hrodna.life — у 2021 годзе, рэдакцыя якога цяпер названая "экстрэмісцкім фармаваннем".

Чытайце яшчэ:

Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

«Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!