171

«Забралі сцяг і ліст ад Ігара Лосіка». У Мінску затрымалі беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча

24.03.2021 Крыніца: NN.BY

А 7-й раніцы пяць супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі да беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча. Ëн паспеў напісаць у сацсетках: «Да мяне ломяцца ў дзверы». Пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.

У кватэры, дзе Ягор жыве разам з жонкай і маленькім сынам Гедымінам, прайшоў ператрус. Пасля Ягора забралі.

«Куды канкрэтна яго павезлі, не сказалі. Усё, што паспеў сказаць Ягор: забралі нібыта па падазрэнні ў спыненні руху цягнікоў у Лідскім раёне. Гэта ён прачытаў з пастанаўлення на ператрус. Я адразу адначыла, што гэта смешна, бо на радзіме мужа ў Лідзе мы не былі з моманту маёй цяжарнасці. На што мне адказалі, што «спыненнем руху можна кіраваць і дыстанцыйна», — расказвае Дар’я Тубелевіч.

Ягор з жонкай і сынам.

Па словах Дар’і, сам ператрус праходзіў карэктна:

«У іх быццам не было мэты нешта знайсці. Але наш сцяг, нататнік з Пагоняй, а таксама ліст Ягору ад Ігара Лосіка, тэлефон і ноўт забралі. Адзінае, што мне не сказалі, куды мужа забіраюць, таму я ў разгубленасці».

Ягор актыўна папулярызаваў ужыванне беларускай мовы, праводзіў марафоны беларусізацыі і вёў па-беларуску свой блог, канал у тэлеграме.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!