НЕ - ВАЙНЕ!
515

За рэпартажы з Херсона журналістаў пазбавілі акрэдытацыі

14.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

Генеральны штаб УСУ ў нядзелю выпусціў паведамленне пра тое, што «шэрагу прадстаўнікоў СМІ, якія парушылі правілы працы ў раёне вядзення баявых дзеянняў, адменены дазвол на працу, а іх прэс-карты прызнаныя несапраўднымі».

У Генштабе не назвалі канкрэтныя СМІ, журналістаў якіх пазбавілі акрэдытацыі. Але крыніцы выдання «Дэтэктар медыя» паведамілі, што дазвол на працу адмянілі сама меней шасці журналістам, у тым ліку CNN і SkyNews.

Акрамя іх, у Херсоне пасля вызвалення таксама працавалі здымачныя групы «Суспільнага» і Hromadske. Таксама ў эфіры канала «Рада» было ўключэнне з Херсона.

Раней аб намеры пазбавіць акрэдытацыі журналістаў CNN і SkyNews паведаміла ў размове з «Дэтэктар медыя» прэс-сакратарка АК «Поўдзень» Наталля Гумянюк.

Чытаць яшчэ:

Зняволенага журналіста Сяргея Сацука не чакаючы апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму

Журналіста Ігара Хмару асудзілі на 2,5 гады “хатняй хіміі”. Як напярэдадні і патрабавала пракуратура

Еўрапейскія праваабаронцы сабралі больш за 80 000 подпісаў за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!