1286

За ахінею віцэ-прэм'ера Калініна журналістку АНТ адхілілі ад эфіру, ёй пагражае звальненне

02.05.2016 Крыніца: Наша Ніва

Як паведамілі «Нашай Ніве» інфармаваныя крыніцы, журналістку АНТ (імя пакуль не называецца) на месяц адхілілі ад эфіру за тое, што яна паставіла ў эфір ахінею віцэ-прэм'ера Калініна пра «самыя сучасныя трафікі».

Таксама за гэты час мусіць вырашыцца пытанне аб яе звальненні з канала.

Маўляў, заўвагі што да яе працы ў кіраўніцтва АНТ былі і раней, але інцыдэнт з віцэ-прэм'ерам стаў апошняй кропляй.

«Усе сінхроны [фрагменты інтэрв'ю — рэд.] трэба выпісваць словамі, каб было зручней мантаваць. А яна гэтага не зрабіла, паставіўшы так. Вось у чым палягае парушэнне вытворчага працэсу. Не тое, што яе пакаралі менавіта за словы Калініна, быў адыход ад інструкцыі», — паведаміла нашая крыніца.

Трохі раней кіраўнік інфармацыйнага вяшчання АНТ Руслан Паддубскі назваў фрагмент з Калініным у эфіры каналу «чыстай неахайнасцю журналіста» і паабяцаў ужыць «дысцыплінарныя меры». 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!