540

За абразлівыя каментары на адрас загінулых у Баранавічах пілотаў затрымалі 20 чалавек

28.05.2021 Сюжэт: Дыфамацыя

Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1». Супраць іх заведзеная справа аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні.

«Затрыманыя, якія дазволілі сабе абразлівыя каментары, гэта пастаянныя ўдзельнікі пратэстнага руху, падпісчыкі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, некаторыя ў мінулым судзімыя».

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра артыкул «распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК, ч. 1. Караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін). 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!