271 0

З журналістаў «Белсата» ўсё ж такі знялі абмежаванне на выезд з краіны

12.09.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

З журналістаў Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат» знялі абмежаванне на выезд з краіны.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/chaichyc-587x440_0.jpeg

«Юрыдычных падставаў абмяжоўваць нас не было. І сёння судвыканаўца вымушана была адклікаць забарону на выезд. Суддзя дзяржынскага суда падцвердзіла, што я свабодна ў праве перамяшчэння. Дзякуй вялікі БАЖ і асабліва юрыдычнаму аддзелу, Французскай АЖ, і ўсім журналістам, якія пісалі пра гэтую недарэчную сітуацыю».

Нагадаем, журналістаў пастаянна штрафуюць за супрацоўніцтва з «Белсатам». У аўторак судовы выканаўца Яна Васюк выклікала Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела і паведаміла ім аб абмежаванні выезду з краіны.

Каментары