1028

З Сусветным днём свабоды прэсы, калегі!

03.05.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння адзначаюць Сусветны дзень свабоды прэсы.

Беларускія журналісты зведваюць пераслед уладаў: затрыманні, арышты, ператрусы, адміністрацыйныя справы, судовыя выракі.

Але мы спадзяемся, што ніякі пераслед не прымусіць нас адмовіцца ад  прафесійнай журналісцкай працы.

Сёння мы адзначаем гэтае свята разам з журналістамі ўсяго свету. Гэты дзень дае нам магчымасць адчуць сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці.

Трымаемся праўды!

Беларуская асацыяцыя журналістаў зычыць вам здароўя, натхнення і падтрымкі. А ўмовы працы, абставіны хай спрыяюць вашаму развіццю, творчасці, кар'ернаму росту!

А гэтыя выявы да Дня свабоды прэсы падрыхтаваў IFEX. Можна распаўсюджваць іх на знак салідарнасці з калегамі ў сацыяльных сетках, хэштэгі #WPFD2019 і #WorldPressFreedomDay.