НЕ - ВАЙНЕ!
145

«З рэдакцыі агенцтва «Погляд» у Бучы вынеслі ўсё, што было», — журналістка

04.04.2022 Крыніца: nsju.org

«У адзін дзень яны бамбанулі ў будынак з танку, а на наступны дзень забралі ўсё, што ўдалося», — расказала пра разбураную рэдакцыю ў Бучы журналістка агенцтва «Погляд» Ганна Анісімава.

«Мы працавалі два тыдні з бамбасховішчаў, як маглі. Мы асвятлялі падзеі ў Кіеўскай вобласці», — сказала Ганна ў каментары Нацыянальнаму саюзу журналістаў Украіны.

Яна называе цудам тое, што ёй і яе сям'і ўдалося ўцячы.

У Бучы Ганна Анісімава жыла побач з рэдакцыяй інфармацыйнага агенцтва «Погляд». «Мая кватэра знаходзілася побач з офісам. Калі адбыліся першыя выбухі, я прачнулася ад паведамленняў у нашай рабочай групе, што пачалі бамбіць. Схапіла тэлефон і тут мне патэлефанаваў бацька з Запарожскай вобласці — таксама з трывожнымі навінамі. Памятаю, сказала: «Тата, вайна пачалася», — расказвае Ганна.

«У першыя дні на працу амаль ніхто не выходзіў. …Назаўтра «прыляцела» да майго акна — дзе было маё працоўнае месца. Тады ніякага кантакту з рэдакцыяй не было. Аднойчы яны падышлі, разбамбілі будынак танкам, а на наступны дзень забралі ўсё, што там было», — распавядае Ганна Анісімава.

Журналістка гаворыць: наколькі нам вядома, усе калегі ў рэдакцыі, на шчасце, жывыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!