211

З пружанскай раёнкі сышла рэдактарка. Яе сына асудзілі па «карагоднай справе»

19.11.2021 Крыніца: "Радыё Свабода"

Пасаду галоўнага рэдактара пружанскай газэты «Раённыя будні» пакінула Галіна Сьвідуновіч, сына якой пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» за падзеі 13 верасьня 2020 году, калі на Маршы герояў у Берасьці пратэстоўцы вадзілі карагод, сьпявалі песьні, танцавалі.

Віктар Ільюшчанка

Месца Сьвідуновіч заняў Віктар Ільюшчанка з гарадзкога пасёлку Карма Гомельскай вобласьці. Там у мясцовай раёнцы «Зара над Сожам» ён адпрацаваў больш за 23 гады.

Пасьля выбараў 2020 году ён падтрымліваў праўладныя аўтапрабегі.

У 2017 годзе Віктар Ільюшчанка быў сябрам Кармянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах мясцовых дэпутатаў. Вылучаўся ад раённай арганізацыі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

Афіцыйна аб прычынах кадравых зьмен у газэце не паведамляюць.

Усяго па «справе карагодаў» асуджаныя 102 чалавекі. 30 жніўня вядоўцу тэлеканалу Беларусь-4​ Канстанціна Сьвідуновіча пакаралі 1 годам і 6 месяцамі «хіміі». Вядома, што сын Галіны Сьвідуновіч — берасьцеец Канстанцін Сьвідуновіч, вядучы праграмы «Ранішняга экспрэса» на Беларусь-4 (ТРК «Брэст»).

Яго і яшчэ 11 чарговых фігурантаў асудзіў 30 жніўня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця судзьдзя Дзьмітры Куроўскі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!