НЕ - ВАЙНЕ!
209

З пачатку вайны Расіі супраць Украіны загінулі 34 журналісты

22.06.2022 Крыніца: Радыё Свабода

Ва Ўкраіне ў баях загінуў яшчэ адзін журналіст. Уладзімір Чапавы з пачаткам вайны мабілізаваўся ў войска.

У Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі паведамілі аб гібелі ў баях генэральнага дырэктара выдавецтва «БЛІЦ-ІНФОРМ», шэф-редактара часопісу «Бізнес» Уладзіміра Чапавога.

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны паінфармаваў, што Ўладзімір Чапавы стаў 34-ым журналістам, які загінуў на расейска-ўкраінскай вайне.

Журналіст пайшоў добраахвотнікам на службу ў тэрытарыяльную абарону і загінуў у пачатку чэрвеня, але толькі 21 чэрвеня ягонае цела ідэнтыфікавалі.

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны абвясьціў аб стварэньні Фонду памяці загінулых ад расейскай агрэсіі журналістаў, дзейнасьць якога будзе накіраваная на дапамогу іхным сем’ям.

Для гэтага адкрылі асобны банкаўскі рахунак, на які заклікалі арганізацыі і СМІ — нацыянальныя і замежныя — дабрачынна пералічваць грошы.

Чытайце яшчэ:

Фотограф Мстислав Чернов: Перед глазами до сих пор тело этого маленького ребенка

"Шкадую, што «Клуб рэдактараў» выходзіць не кожны дзень": Іван Эйсмант пра сваё бачанне кірункаў сучаснай журналістыкі

Падтрымайце працу БАЖ праз Patreon!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!