351

З 1 студзеня 2022 года адміністраваць байнэт замест hoster.by будзе beCloud

27.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Раней адміністраваннем 10 гадоў займаўся hoster.by.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў адпаведны загад ад 25 жніўня 2021 г. № 138, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2022 г. функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».

Цяпер у нацыянальнай даменнай зоне .BY і .БЕЛ зарэгістравана каля 150 000 даменаў.

Гендырэктар кампаніі Сяргей Павалішаў быў затрыманы 18 мая, ён ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА разам з менеджарамі і журналістамі Тутбая.

Пад хатнім арыштам знаходзіцца саўладальніца hoster.by Юлія Чарняўская.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!