300

Юрый Жыгамонт выдаў кнігу пра свае падарожжы па Беларусі

17.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У падарожніка-дылетанта Юрыя Жыгамонта выйшла кніга "Мястэчкі і вёскі Беларусі".

Пра гэта ён паведаміў у сацсетках. Жыгамонт — аўтар і вядучы папулярнай перадачы "Падарожжа з Жыгамонтам" (на беларускім тэлебачанні яна выходзіла пад назвамі "Падарожжа дылетанта", "Прыгоды дылетанта" і "Новыя прыгоды дылетанта").

"У камянёў доўгая памяць" — сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы "Падарожжа з Жыгамонтам"  выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны следлюдзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць".

Набыць "Мястэчкі і вёскі Беларусі" можна ў мінскай краме "Акадэмкніга".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!