1909

Юрыдычны “лікбез” для журналістаў у Полацку (Дадалося відэа)

05.10.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

 

Пра спецыфіку адміністрацыйных працэсаў і паводзіны журналістаў у судзе распавядалі ў Полацку сябрам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Віцебскага рэгіёна. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці прыцягвалі амаль тры дзясяткі незалежных журналістаў, у тым ліку і з Віцебшчыны.

Трэнер і юрыст, сябра ГА «БАЖ» Генадзь Воранаў заўважыў, што частыя выпадкі прыцягнення журналістаў да адказнасці вымагаюць ад іх грунтоўных юрыдычных ведаў.

– Трэба, каб журналісты ведалі прававыя нормы і маглі сябе бараніць хаця б на стадыі складання пратаколу, калі немагчыма звязацца з юрыстам ці з тымі, хто аказвае прававую дапамогу сябрам ГА “БАЖ”.

На сустрэчы журналісты задавалі шмат пытанняў трэнеру і атрымалі на іх змястоўныя адказы. У асноўным яны тычыліся складання пратаколаў і правільнасці паводзінаў журналістаў у судзе, а таксама тэрмінаў падачы касацый.

Закранулі журналісты і тэму салідарнасці і карпаратыўнага духу у арганізацыі. Адбылася віктарына на веданне асноўных этапаў развіцця грамадскага аб’яднання, самыя актыўныя ўдзельнікі і лепшыя знаўцы гісторыі ГА "БАЖ" атрымалі прызы ад Глыбоцкай і Віцебскай суполак.

Напрыканцы імпрэзы глыбоцкая паэтка Марыя Баравік павіншавала арганізацыю з дваццацігоддзем і разам з усімі прысутнымі прачытала на відэакамеру вершаваную оду БАЖ, каб вясёлую віншаванку змаглі пабачыць і сябры з іншых рэгіёнаў (відэа дадасца пазней).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!