ЮНІСЕФ ў Беларусі: Вакансія спецыяліста па камунікацыях (Да 31 студзеня)

UNICEF

ЮНІСЕФ у Беларусі шукае спецыяліста па камунікацыях.

Патрабаванні да кандыдатаў: беларускае грамадзянства, вышэйшая адукацыя ў галіне журналістыкі, камунікацыі, PR; мінімум 5 гадоў працоўнага досведу ў сферы камунікацыяў, радыё/ТБ, друкаваным альбо анлайн-медыя; свабоднае валоданне ангельскай і рускай мовамі, здольнасць напісання тэкстаў; выдатныя камунікатыўныя, аналітычныя навыкі.

Вітаецца досвед ў ААН ці іншай міжнароднай арганізацыі ў сферы развіцця.

Штомесячны заробак складае 3,2-3,5 тыс. даляраў ЗША.

Тэрмін працоўнага кантракту - 1 год з магчымасцю працягу.

Кандыдаты мусяць да 31 студзеня 2016 года даслаць на ангельскай мове CV, суправаджальны ліст і анкету на электронную скрыню: apodgorodetsky@unicef.org.

Падрабязнае апісанне вакансіі, патрабаванняў і ўмоў працы можна спампаваць па гэтай спасылцы.

Па ўдакладняючых пытаннях можна звяртацца па тэл: (017) 210 26 50, 210 55 89.

Інфармацыя пра прапанову - тут.