Блог беларуса Віктара Малішэўскага мае добрыя шанцы на перамогу ў The Bobs (Best of Online Activism) – міжнародным конкурсе, заснаваным мадыякампаніяй DW. Галасаванне працягваецца да 4 мая.
Галасаваць можна па спасылцы, аўтарызаваўшыся ў Фэйсбуку, Твітары ці Вконтакте, раз на дзень. (Лепш гэта рабіць праз тэлефон.)
На 20 красавіка “Антыжурналіст” крыху адставаў ад рускамоўнага блога “Такие дела”.