326

Яшчэ адзін прысуд медыйшчыку: Юрыю Гладчуку далі 2.5 гады калоніі

20.02.2023 Крыніца: Новы час

Рэдактар спецпраектаў партала «Аўтабізнес» Юрый Гладчук асуджаны на 2,5 гады калоніі. У канцы лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд.

Рэдактару спецпраектаў партала «Аўтабізнес» (abw.by), палітвязню Юрыю Гладчуку суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Аб гэтым «Новаму Часу» стала вядома са сваіх крыніц.

Гладчука судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт.368 ч. 1 — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт.342 ч. 1 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

28 лютага Мінгарсуд, як вынікае з расклада пасяджэнняў суда, разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд Юрыю Гладчуку.

Нагадаем, супрацоўнікаў партала «Аўтабізнес» — галоўнага рэдактара Юлію Мудрэўскую, рэдактара партала Вадзіма Зянкевіча і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука — сілавікі затрымалі 16 чэрвеня 2022 года. Суд над Мудрэўскай пачаўся ў верасні 2022 года. Яе асудзілі паводле арт.342 на 1,5 гады калоніі.

Чытайце яшчэ:

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

«Нас абвяшчаюць замежнымі агентамі і непажаданымі арганізацыямі, бо мы маем уплыў». Размова з рэдактарам рускамоўнай службы Bild Максімам Курнікавым

Інфармацыйная прадукцыя ex-press.bу прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!