НЕ - ВАЙНЕ!
2415

Якубовіч: Блогеры нівеліруюць інфармацыйнае поле. Абмяркоўвайце!

10.05.2016 Крыніца: БелТА

Сёння кожны чалавек можа стварыць акаўнт, стаць блогерам і паведамляць навіны. Гэта велізарная праблема, таму што гэтыя людзі нівеліруюць інфармацыйнае поле. На гэтым аспекце засяродзіў увагу падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў», паказанай 8 мая ў эфіры канала «Беларусь 1», галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч.

Павел Якубович

Удзельнікі клуба абмеркавалі зварот у блогу журналіста Віктара Марціновіча, які заявіў, што «медыйнае слова дэвальвавалася, уладу больш не цікавіць тое, што мы пра яе думаем» і паскардзіўся на адсутнасць аналітычных матэрыялаў.

«Марціновіч паставіў пытанне, але прааналізаваць, відавочна, не змог. Справа ў тым, што на сур'ёзнае крытычнае выступленне і «Народнай волі», і «Савецкай Беларусі», і тэлебачання мясцовыя і цэнтральныя ўлады рэагуюць, — сказаў Павел Якубовіч. — Але гаворка ідзе пра іншае. Сёння кожны чалавек можа стварыць акаўнт, стаць блогерам і паведамляць навіны. Гэта велізарная праблема, таму што гэтыя людзі нівеліруюць інфармацыйнае поле. На фоне напаўскандальнай нікчэмнай інфармацыі грамадскасць перастала давяраць выступам прэсы, тэлебачання, радыё».

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, вядучы тэлепраграмы «Клуб рэдактараў» Генадзь Давыдзька адзначыў, што на апошнім тыдні папулярнымі тэмамі ў медыйнай прасторы былі канфлікт кіроўцы і пешаходаў, якія не падзялілі зялёную зону, інцыдэнт з бамжом у мінскім метро, дзеянні бацькі, які трымаў хлопчыка, пакуль таго біў яго сын, рабаванне падлеткамі крамы, спроба самагубства жанчыны на Мінскім моры.

Сёння інфармацыі стала так шмат, што спажывец не паспявае яе «пераварыць», павялічылася колькасць сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці тэлевізійных каналаў, сказаў галоўны рэдактар штотыднёвіка «Аргументы і факты ў Беларусі» Ігар Сакалоў. У сувязі з гэтым Генадзь Давыдзька заўважыў, што кіраўнікі СМІ і самі журналісты, каб прыцягнуць увагу, вымушаныя даваць кідкія загалоўкі і выбіраць крымінальныя сюжэты.

Абмяркоўвайце ў каментах!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!