202

Як зрабіць сваю ініцыятыву бачнай за 1 гадзіну? Раскажам на вэбінары

25.11.2019 Крыніца: falanster.by

Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю, ініцыятыву або праэкт бачнымі? А можа вы шукаеце партнэраў у Беларусі або за мяжой? Ці хочаце знайсці валантэраў? Тады наш вэбінар дакладна для вас! 

Падчас вэбінара мы будзем разам вучыцца дадаваць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*, якую мы, каманда Фаланстэра, ствараем на працягу некалькіх месяцаў для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў.

Што будзе на вэбінары?

  • Мы распавядзем, чаму мы робім мапу;

  • раскрыем, які патэнцыял ёсць у Мапы асабліва для рэгіянальных і невялікіх ініцыятыў;

  • пакажам, як мапаваць сваю ініцыятыву і шукаць патрэбную ініцыятыву ды працаваць з ключавымі словамі;

  • пагутарым пра магчымае развіццё функцыяналу Мапы;

  • адкажам на ўсе вашыя пытанні.

Для каго вэбінар? 

Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.

Калі?

5 снежня, чацвер, а 16:00. Працягласць вэбінара – 1 гадзіна.

Дзе?

Спасылку на вэбінар мы дашлем зарэгістраваным удзельніцам і ўдзельнікам.

Што вам трэба для ўдзелу?

Для таго, каб прыняць удзел у вэбінары, вам не трэба мець спецыяльныя веды або досвед – мы ўсяму навучам.

Ад вас спатрэбіцца толькі доступ да інтэрнэта і ноўтбук (або камп’ютар / планшэт).

Запаўняйце заяўку да 3 снежня

* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.

Выйграй стажыроўку ў агенцтве БелаПАН: журналісцкі конкурс “Беларусь заўтрашняга дня” (да 15 снежня)