НЕ - ВАЙНЕ!
234

Як журналісты асвятляюць экалагічныя праблемы? Расказвае "Экадом"

29.11.2022 Крыніца: Экадом

Беларускія незалежныя медыя нястомна працуюць кожны дзень. Запыталіся ў Экадома,  як журналісты дапамагаюць бачнасці экапраблем у грамадстве.
 

1. СМІ дапамагаюць беларусам быць актыўнымі грамадзянамі.  Напрыклад, калі публікуюць інфармацыю пра грамадскія абмеркаванні і шляхі вырашэння экапраблем, калі на сітуацыю яшчэ можна неяк паўплываць, і інфармуюць, як сітуацыя скончылася.

2. Медыя робяць дзейнасць і экспертнасць экаНДА бачнымі. Звяртаючыся па каментары ў экалагічныя арганізацыі і адзначачаючы іх як крыніцы інфармацыі, медыя паказваюць беларусам, да каго звяртацца пры патрэбе.

3. СМІ дапамагаюць беларусам зразумець наступствы сваіх дзеянняў для саміх сябе і наваколля. Як прыклад, людзей усё яшчэ цікавяць базавыя пытанні пра той жа падзел смецця. Але калі медыя даюць побач каментар эколагаў пра шкоду хімікатаў, мікрапластыка і небяспеку дзікім жывёлам ад звалак, у людзей з’яўляецца матывацыя жыць экалагічней.

4. Журналісты падсвечваюць невідавочнае. З іх дапамогай беларусы зацікаўліваюцца тым, чаму Зяленскі за “зялёны” шлях аднаўленны Украіны пасля вайны, як глабальнае пацяпленне ўплывае на Беларусь ужо сёння і якія экапраблемы стануць паўсядзённасцю нашых дзяцей.

5. СМІ транслююць экапавестку ў массы. Каб сачыць за апошнімі навінамі, можна падпісацца на экалагічныя арганізацыі і Зялёны партал у сацсетках. Экадом шчыра дзячыць медыя за працу!

Рэкамендуем падпісацца на Экадом, каб ведаць навіны па наступных тэмах:

  • права на бяспечнае навакольнае асяроддзе і экапалітыка;

  • антыядзерная кампанія і аднаўляльная энергетыка ў Беларусі;

  • экалагічны лад жыцця;

  • вырашэнне экалагічных праблем у Беларусі;

  • экаактывізм і рэпрэсіі экаактывістаў у Беларусі;

  • экалогія і сучаснае мастацтва, і многае іншае.

Сачыце за навінамі "Экадома" разам з намі!

Чытайце яшчэ:

«Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога не маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне

Што пачытаць: сайты, газеты, часопісы

Дзень народзінаў за кратамі адзначае дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!