НЕ - ВАЙНЕ!
324

Як заходнія і беларускія СМІ падалі навіну пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага. Параўналі

07.10.2022 Крыніца: Радыё Свабода

Афіцыйныя беларускія СМІ пра другую ў гісторыі Нобэлеўскую прэмію для грамадзяніна Беларусі маўчаць.

Навіна аб прысуджэньні Нобэлеўскай прэмію міру Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў» знайшла шырокі розгалас ва ўсіх набуйнейшых СМІ краін Захаду.

Напрыклад, агенцтва AFP напісала ў сваім артыкуле, які разыйшоўся па многіх сусьветных СМІ:

«Бяляцкі — вэтэран абароны правоў чалавека ў аўтарытарнай Беларусі. Ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію пасьля гістарычных дэманстрацыяў і жорсткіх рэпрэсіяў у ягонай краіне».

Афіцыйныя беларускія СМІ пра тое, што грамадзянін Беларусі Алесь Бяляцкі стаў другім у гісторыі краіны нобэлеўскім ляўрэататам, не паведамляюць.

Празь дзьве гадзіны пасьля ўручэньня беларускаму праваабаронцу і палітвязьню Алесю Бяляцкаму Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру аб гэтай падзеі не напісала ніводнае дзяржаўнае СМІ. У топе навіны — візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург і цэны на грыбы.

З нэгатыўным камэнтаром выступіў пакуль што толькі прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — так пракамэнтаваў рашэньне Нобэлеўскага камітэту прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Афіцыйны Менск на пэўным этапе страціў усялякую цікавасьць да рашэньняў Нобэлеўскага камітэту, заявіў Анатоль Глаз.

Чытайце яшчэ:

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Яшчэ адзін беларус атрымаў Нобель! Факты пра Алеся Бяляцкага

Белорусский расследовательский центр обжалует в суде признание его расследования экстремистскими материалами

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!