НЕ - ВАЙНЕ!
Каляндар

Як сайтам выжываць у зменлівых беларускіх умовах? Запрашаем на канферэнцыю ў Гродне

20.12.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі 2310
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
10.01.2019 11:00 Як сайтам выжываць у беларускіх умовах? Канферэнцыя ў Гродне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ініцыятыва HrodnaMediaRoom
Адрас: 
Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3)

Як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да зменлівых заканадаўчых умоў і выстройваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй? Як новы Закон аб СМІ паўплывае на свабоду слова ў інтэрнэце і працу сайтаў?

Адказы на гэтыя пытанні можна будзе атрымаць на канферэнцыі, якая адбудзецца ў Гродне ўжо 10 студзеня. Удзел у канферэнцыі возьмуць прафесійныя эксперты ў сферы заканадаўства, медыя, лічбавай бяспекі і абароны правоў чалавека.

Што

Канферэнцыя "Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі"

Дзе

Горад Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3)

Калі

10 студзеня 2019 г.

Час

11.00-16.00 з перапынкам на абед і кава-паўзу.

 

Для каго

Да ўдзелу запрашаюцца рэдактары і журналісты рэгіянальных інтэрнэт-пляцовак з усёй Беларусі. Ад аднаго сайта могуць удзельнічаць два прадстаўнікі.

 

Эксперты і тэмы іх выступаў:

Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт: “Як ад выжывання беларускім медыям перайсці да развіцця”.

Алег Агееў, юрыст: “Як новы закон аб СМІ паўплывае на сайты і свабоду слова ў інтэрнэце”.

Аляксей Казлюк, сузаснавальнік і эксперт Human Constanta, праграмны дырэктар Фонда “Масавыя камунікацыі”: “Асаблівасці збору і апрацоўкі персанальных дадзеных у рэдакцыях СМІ”.

Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар "Нашай Нівы": “Як заканадаўства ўплывае на менеджмент рэдакцыі”.

Ірына Новік, рэдактарка рэгіянальнага партала HrodnaLife: “Як змяняецца бізнес-мадэль рэгіянальнай рэдакцыі ў залежнасці ад зменаў у заканадаўстве”.

Арганізатары

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ініцыятыва HrodnaMediaRoom

Удзел

Удзел бясплатны, але па абавязковай рэгістрацыі. Зарэгіструйцеся па спасылцы, мы звяжамся з вамі для ўдакладнення дэталяў вашага прыезду ў Гродна.

Падрабязнасці  ТУТ