Новым госцем HrodnaMediaRoom стане гарадзенская журналістка Ніна Палуцкая, былая рэдактарка першага незалежнага радыё на Гарадзеншчыне – Радыё НБК, якое праіснавала ў горадзе з 1993 па 1996 год.
Паразмаўляем пра радыё як СМІ і філасофію, пра падзеі 20-гадовай даўніны – як стваралі і як знішчылі першае незалежнае радыё Гарадзеншчыны, у што зараз ператварылася беларускае радыёвяшчанне і чым адрозніваецца радыё ў Беларусі і Літве.
Пасля працы на радыё Ніна Палуцкая папрацавала ў некалькіх гарадзенскіх выданнях, карэспандэнтам БДГ па Гарадзеншчыне. Цяпер Ніна Палуцкая жыве ў Літве, недалёка ад Друскенікаў, і займаецца экалагічнымі праектамі.
Калі: 17 кастрычніка
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3)
Пачатак: 18.30
Уваход вольны