НЕ - ВАЙНЕ!
672

Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы у рэгіянальных журналістаў

16.09.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

БАЖ стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманне.

Па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў ізноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося не менш пяці ператрусаў у медыйшчыкаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю. 

Да таго ж вядома як мінімум пра адно затрыманне.

Больш дэталёвую інфармацыю, на жаль, мы пакуль паведаміць не можам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!