281

Як мэдыя мяняюць Беларусь

05.03.2021 Крыніца: Юры Дракахруст, "Радыё Свабода"

Як зьмяніліся камунікацыйныя перавагі беларусаў за апошні год? Наколькі падобныя працэсы адбываюцца ў іншых краінах, у прыватнасьці, у Расеі і ва Ўкраіне? Што чаму папярэднічае — зьмены ў грамадзтве ці зьмены ў камунікацыях?

Абмяркоўваюць мэдыяэкспэрты: з Беларусі — Павал Быкоўскі, з ЗША — Васілій Гатаў.

  • У 2020 годзе беларусы сталі шукаць інфармацыю

  • Першым імпульсам была пандэмія, пра якую БТ казала, што гэта «псыхоз»

  • Другая рэвалюцыя ў камунікацыях у Беларусі адбылася ў жніўні, калі на 3 дні амаль адключылі інтэрнэт і тады многія «падселі» на Тэлеграм

  • У Беларусі ў 2020 годзе быў зварот да больш шырокай, чым звычайна, аўдыторыі і гэтая аўдыторыя была расейскамоўная

  • Была павага да беларускай мовы з боку ўдзельнікаў пратэстаў, але гэта была павага неафітаў

  • Беларуская мова была маркерам пратэсту

Павал Быкоўскі

  • Матэрыялы «Нашай нівы», Радыё Свабода, Белсату даволі шырока распаўсюджваліся

  • Нават расейскія журналісты навучыліся чытаць падводкі да відэа беларускамоўных СМІ

  • Беларускі пратэст, у адрозьненьні ад украінскага, ня быў скіраваны супраць Расеі, і многія расейцы ставіліся да гэтага з разуменьнем

  • Зь іншага боку, я бачыў у многіх расейскіх СМІ ўкраінскія «акуляры», празь якія яны глядзелі на падзеі ў Беларусі

  • Цяпер трафік вяртаецца на той узровень, якім ён быў да жніўня мінулага году

  • Тэлеграм у Беларусі летась вырас на 40%, пры гэтым Viber застаўся на першым месцы

  • Пэўная стома ад палітыкі ўжо заўважальная ў мэдыя-спажываньні

Гатаў

  • Мы бачым істотны рост беларускага коду ў нататніках Тэлеграма

  • Асабліва сур’ёзным гэты працэс стаў улетку летась, яшчэ да выбараў у Беларусі

  • У Тэлеграма ёсьць асаблівасьці, ён ствараўся з разьлікам, што давядзецца пераадольваць блякіроўкі

  • У Іране ўсяляк спрабуюць абмежаваць Тэлеграм

  • Павал Дураў прыдумаў шмат хітрасьцяў, з-за якіх аўтарытарным рэжымам складана яго абмяжоўваць

  • Нешта падобнае таму, што адбывалася ў камунікацыях у Беларусі ў 2020 годзе, было ў Тунісе і ў Егіпце

  • У Эгіпце мэнэджэр філіі Гуглу напісаў наладу на кампутар ці тэлефон, якая дазваляла распаўсюджваць паведамленьне на ўсе свае кантакты

  • Нават пры заблякаваным Твітары ты мог распаўсюджваць паведамленьні праз СМС

Васілій Гатаў

  • Гэта і сабрала гіганцкія натоўпы на плошчы Тахрыр, якія зрынулі Мубарака

  • На кожны складаны вінт знойдзецца адпаведная адвёртка

  • Падчас украінскага Майдану расейскія СМІ вельмі часта і жорстка зьдзекаваліся з украінскай мовы, падчас беларускіх пратэстаў з боку расейскіх СМІ гэтага не было

  • Я ня бачу апошнім часам істотных зьменаў ва ўкраінскай мэдыйнай прасторы, нягледзячы на высокі ўзровень свабоды слова

  • Такога мэдыя-выбуху, як у Беларусі, ва Ўкраіне ў 2020 не было

  • У Беларусі летам 2020 году ўзьнікла нацыянальнае мэдыя — канал НЕХТА, несувымернае ні з адным да таго існым

  • Расея прайшла падобныя мэдыйныя фэномэны яшчэ 10 гадоў таму

  • Масква ўсё асвойвае першай

  • У Расеі рэзка пашырыўся грамадзянскі актывізм пры дапамозе Тэлеграма, у гэтым ёсьць пэўнае падабенства з тым, што адбылося і адбываецца ў Беларусі, а можа ў нечым было і натхнёна беларускім досьведам

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!